top of page
10.png

Балота “Смаляк”

Ёсць ў наваколлі Відзы балота “Смаляк”. Яно невялікае, але, як казалі, раней яно было вельмі топкае. У даўнія часы пайшоў туды селянін, каб вырубіць жэрдзі для гаспадаркі. А прозвішча гэтага селяніна было Смаляк. Знянацку праваліўся селянін у багну і загінуў у гэтым балоце. Так дадому і не вярнуўся. З таго часу людзі і празвалібалота “Смаляк”. І зараз, калі трапіш ў гэта балота, то галава закружыцца і пойдзеш няведама куды, абавязкова пачнеш блукаць.

Балота “Смаляк”: Event
bottom of page