top of page

Мясцовыя паданні

Малая радзіма... Правал паміж слоў,

хоць нехта ў іх сплаў і паверыў;

назваў нехта раптам святыню малой,

аднёс яе ў шэраг памераў.

Існуе малы пералесак, лясок,

і рэчка малая, і поле...

Куток, дзе ступіў ты найпершы свой крок,

малым не бывае ніколі.

Існуе малая трава і лаза, крыніцы вузенькае ложа.

 Куток, дзе ты першае слова сказаў, малым называцца не можа.

Радзіма... У ёй да сканання вякоў

Прастору душа набывае.

Магчыма, бывае малая любоў,

 святыні малой не бывае.

Васіль Жуковіч. Радзіма.

Гэтым летам мы прайшліся  знаёмымі  з маленства мясцінамі, дзе жывуць нашы родныя,і пазнаёміліся з шэрагам  паданняў, дзе гаворыцца аб заснаванні населеных пунктаў Браслаўшчыны, тлумачыцца паходжанне іх назваў.

Як, напрыклад, у выпадку з колішнім палацам Плятэраў у вёсцы Опса, куды мы патрапілі праз гадзіну па выездзе з Браслава.

 Нават цяпер, калі вытанчаны і велічны будынак (прадзірацца да яго трэба праз сапраўдныя джунглі) ужо колькі год стаіць без шыбаў, ён не страціў сваёй прывабнасці. Чаго вартыя хаця б сходы, што каскадам спускаюцца з тэрасы палаца да самага берага жывапіснага возера!

Праўда, сёння даваць адтуль нырца небяспечна: на дне поўна “аскепкаў мінуўшчыны”, але юныя рыбакі з мясцовай школы-інтэрната выцягваюць з паміж іх някепскіх шчупакоў. Раней, дарэчы, інтэрнат размяшчаўся ў самім палацы. Але потым здарылася звыклая гісторыя: будынак прыйшоў у аварыйны стан.

Турысты ў Опсе калі і бываюць, дык толькі праездам. Паглядзець тут ёсць што (апрача сядзібы і навакольных краявідаў, варты ўвагі таксама неагатычны касцёл Св. Яна Хрысціцеля, чыя дагледжанасць сапраўды ідэальная.

Связаться
Мясцовыя паданні: Новости
bottom of page