top of page
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Мадонна з вострава

Першыя звесткі пра браслаўскі касцёл Маці Божай на Замкавай гары адносяцца да XV ст. Будынак касцёла неаднаразова знішчаўся, і пасля апошняга пажару ў 1794 годзе набажэнствы ўвогуле адбываліся ў пуні. У 1897 годзе адчыніліся дзверы адноўленага мураванага касцёла, але ўжо ў 1950-м мясцовыя ўлады яго зачынілі і пачалі выкарыстоўваць пад збожжасховішча. На шчасце, праз два гады касцёл быў вернуты браслаўскім каталікам.
У галоўным алтары касцёла знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Браслаўскай, якую таксама называюць Маці Божай Манастырскай. Другая назва звязана з паданнем пра паходжанне абраза. Некалі на возеры вострава Неспіш знаходзіўся праваслаўны манастыр, фундатарам якога быў віленскі ваявода Войцех Манівід. У першай палове XVII ст. кляштар стаў уніяцкім, і ў ім пасяліліся базыліяне. Менавіта ў гэтым манастыры першапачаткова захоўваўся цудадзейны абраз Маці Божай. Шматлікія вернікі прыходзілі, каб памаліцца перад абразом, але, неўзабаве, у 1832 годзе ад удару маланкі ўспыхнуў пажар, які знішчыў кляштар. Ацалеў толькі святы абраз, які вернікі, знайшоўшы на папялішчы, аддалі ў браслаўскі касцёл. 22 жніўня 2009 года Абраз Маці Божай Браслаўскай быў каранаваны.

На пачатку XVI стагоддзя ў Браславе быў заснаваны праваслаўны манастыр, які пазней перанеслі на адзін з 15 астравоў возера Неспіш. У 1596 годзе манастыр далучыўся да ўніі з Рымам, а ў 1744 годзе быў уключаны ў спіс манастыроў, у якіх шануюцца цудадзейныя абразы. Такім чынам, ужо ў тыя часы абраз Маці Божай Браслаўскай быў вядомы як цудадзейны і адораны ласкай Божай. Велізарны натоўп вернікаў збіраўся на беразе, каб пабачыць абраз, які ў пэўныя дні выносілі з царквы...

Слава Мадонны з вострава на Неспішы пашыралася. Але 21 жніўня 1832 года ў манастыры здарыўся моцны пажар (ёсць меркаванне, што манастыр загарэўся ад маланкі). Усе манастырскія будынкі былі знішчаны агнём. Ацалеў толькі абраз! Паводле аднаго з паданняў, моцна абгарэлую ікону знайшлі на наступны дзень ужо на іншай выспе…

Так супала, што за шэсць гадоў да пажару пачалі будаваць новы касцёл у Браславе. Таму пасля таго, як святыня засталася без храма, было вырашана перанесці абраз ва ўжо амаль дабудаваны касцёл

На пачатку XVI стагоддзя ў Браславе быў заснаваны праваслаўны манастыр, які пазней перанеслі на адзін з 15 астравоў возера Неспіш. У 1596 годзе манастыр далучыўся да ўніі з Рымам, а ў 1744 годзе быў уключаны ў спіс манастыроў, у якіх шануюцца цудадзейныя абразы. Такім чынам, ужо ў тыя часы абраз Маці Божай Браслаўскай быў вядомы як цудадзейны і адораны ласкай Божай. Велізарны натоўп вернікаў збіраўся на беразе, каб пабачыць абраз, які ў пэўныя дні выносілі з царквы...

Слава Мадонны з вострава на Неспішы пашыралася. Але 21 жніўня 1832 года ў манастыры здарыўся моцны пажар (ёсць меркаванне, што манастыр загарэўся ад маланкі). Усе манастырскія будынкі былі знішчаны агнём. Ацалеў толькі абраз! Паводле аднаго з паданняў, моцна абгарэлую ікону знайшлі на наступны дзень ужо на іншай выспе…

Так супала, што за шэсць гадоў да пажару пачалі будаваць новы касцёл у Браславе. Таму пасля таго, як святыня засталася без храма, было вырашана перанесці абраз ва ўжо амаль дабудаваны касцёл (будаўнічыя працы працягваліся да 40-х гадоў XIX стагоддзя). Але, калі верыць паданням, зрабіць гэта ўдалося не з першага раза. Ужо перанесены абраз нейкім цудоўным чынам вяртаўся на востраў (і так адбывалася неаднойчы!), дзе яму да гэтага прыносілі пашану некалькі стагоддзяў запар.

А вось што расказаў мой дзядуляпра цудадзейны абраз з вострава Манастыр:

Казалі, што манастыр на востраве Неспіш загарэўся ад маланкі. Усе будынкі на востраве агонь чыста панішчыў. Праз некалькі дзён на суседнім невялікім востраве нечакана з'явіўся абраз Маткі Боскай, які быў галоўнай святыняй манастыра. Абраз вырашылі перанесці ў браслаўскі касцёл. Спачатку нічога з гэтага не выходзіла -змяшчалі абраз у алтары, а калі раніцай адчынялі касцёл, яго там не было. Кожны раз абраз знаходзілі на востраве. Што толькі не рабілі — наладжвалі ўрачыстыя хады, абраз неслі на руках і дзяўчыны, і малыя дзяўчынкі і хлопчыкі. Ніяк не маглі даць рады. Потым нехта параіў, каб абраз даручылі занесці злодзеям. ПрывялІ з турмы некалькіх злачынцаў, якія ў грахах пакаяліся і зрабіліся шчырымі веруючымі. Тыя аднеслі абраз у Браслаў і з той пары ён увесь час знаходзіцца ў касцёле. А яшчэ людзі прыкмецілі, што ў час вялікіх святаў, калі адначасова званяць званы ў Браславе і Слабодцы, пад вадой глуха адгукаюцца манастырскія званы, трэба толькі добра прыслухацца.

Як бачым, народныя паданні надзяляюць ікону цудадзейнаю моцаю. На жаль, ніякіх дакументальных сведчанняў аб тым, што Маці Божая Браслаўская спрычынілася да нейкага значнага цудадзейства, да нашых часоў не дайшло. Але тое, што абраз вельмі шанавалі ў краі – факт бясспрэчны. Доказам таму з’яўляецца існаванне копій іконы, якія былі распаўсюджаны ў рэгіёне і карысталіся вялікім аўтарытэтам. Святыню ведалі не толькі на Браслаўшчыне.

А для браслаўчан і мясцовых святароў ці не галоўным цудам, якое ўчыніла Браслаўская Мадонна ў папярэднім стагоддзі, было тое, што ў савецкі час браслаўскі касцёл амаль не зачыняўся. І нават у 50-я гады, калі было забаронена праводзіць у ім набажэнствы, рэлігійнае жыццё ў Браславе не перарывалася.

А праз два гады ўлады былі вымушаныя вярнуць касцёл парафіянам. Прычым да гэтага надзвычайнага для часоў ваяўнічага атэізму кроку падштурхнулі мясцовых “валадароў” даволі таямнічыя абставіны. Мясцовыя старажылы распавядаюць, што міліцыянеры, якія ахоўвалі касцёл, аднойчы ўчынілі страляніну па храме. Здарылася гэта ўначы. Як потым тлумачылі гора-стралкі, яны штоноч бачылі ля сцен касцёла нейкія здані. Былі гэта прывіды, духі ці анёлы – немаведама, але нервы ў ахоўнікаў ў рэшце рэшт не вытрымалі. Каб канчаткова сябе не скампраматаваць, улады пайшлі на саступкі і дазволілі маліцца ў храме.

Ці ж гэта не цуд, што ў тыя часы касцёл вярнулі? На думку некаторых праваслаўных іканапісцаў, усякая кананічная ікона з’яўляецца цудадзейнай. Калі яна зроблена па ўсіх канонах, дык ужо мае сувязь з Тым, Каго яна прадстаўляе.

Сёлета ва ўсіх касцёлах Віцебскай дыяцэзіі з’явіліся копіі браслаўскай Багародзіцы, каб вернікі з ўсёй дыяцэзіі мелі магчымасць маліцца і прасіць аб ласцы і апецы Маці Божую. Aкрамя духоўнага складніка, вельмі важным у працэсе падрыхтоўкі да каранацыі з’яўляецца момант духоўнай асветы: вернікі з усходніх раёнаў Віцебшчыны адкрыюць для сябе гэты абраз, а праз яго – і ўласную спадчыну.

Цяпер абраз Маці Божай Браслаўскай зберагаецца ў алтары касцёла і адкрываецца толькі падчас набажэнстваў. Абпаленыя часткі іконы хаваюцца за шатамі. Крыху ніжэй можна ўбачыць сардэчкі і крыжыкі, якія прыносяць вернікі да Марыі з Сынам у знак пашаны і падзякі за дапамогу. Людзі свята вераць, што яна чуе іх малітвы, бо Яна ж – Маці...

Калі ўкленчваеш перад абразом Маці Божай Браслаўскай – адчуваеш, што ў тваё сэрца ўліваецца супакой, які гоіць любыя раны. І менавіта гэтым супакоем прасякнутыя браслаўскія пагоркі, сасновыя бары ды казачныя азёры. Валадарка гэткай чароўнай прыгажосці сапраўды вартая каралеўскай годнасці!

  У жніўні 2009 года ў Браславе адбылася  незвычайная падзея – каранаванне папскімі каронамі абраза Маці Божай Валадаркі азёраў. Такім  чынам на Віцебшчыне з’явіўся першы каранаваны абраз. Браслаўская Валадарка цалкам вартая такога гонару, бо з’яўляецца цудадзейнай і шанаванай святыняй усяго сінявокага краю.  

Мадонна з вострава: Новости
bottom of page