top of page
8.png

Вёска Перавалокі

Археолаг Ф. Пакроўскі ў канцы XIX ст. зафіксаваў паданне аб паходжанні назвы в. Перавалока, размешчанай на беразе нешырокага праліва паміж азёрамі Снуды і Струста. Паводле падання, па берагах праліва стаялі два палацы вельмі багатага пана, які меў двух дачок. Адна з дачок жыла з бацькам, а другая ў палацы насупраць. Увесь час паміж палацамі была ажыўленая сувязь праз праліў і таму вёску, якая пазней узнікла побач, назвалі Перавалокі.

Вёска Перавалокі: События
bottom of page